be
pdf

Новы Час 38 (697) 2020

Мы сталі іншымі — яны не змяніліся. Мы паспелі і вылезлі са шкарлупіны — яны засталіся за забралам саўка. Мы прапусцілі праз сябе боль і прыніжэнне, яны — замацаваліся ў хлусні і крывадушнасці. Мы ўсвядомілі каштоўнасць незалежнасці духу, яны не ўяўляюць жыццё без падпарадкавання і закабалення. Мы сталі вітацца з суседзямі, частаваць адзін аднаго ўсмешкамі, яны — скурчыліся, акрысіліся і атачылі сябе штыкамі. Мы акрыленыя смакам свабоды, яны прыбітыя страхам страціць пасаду. Мы матываваныя пачуццём справядлівасці, імі рухае прага ўлады. Мы патрабуем праўды і права, яны нападаюць фэйкамі і паходнямі. Мы хочам будаваць краіну для жыцця людзей, яны абараняюць наменклатурна-сілавы эксклюзіў. Мы спяваем «Жыве Беларусь!», яны жуюць савецкую папсу. Каштан сучаснай беларускай нацыі паспеў. Або блізкі да таго. Каштан як вынік духоўнага росту на дрэве жыцця, як прадукт супярэчлівай эпохі, як плод адзінства мільёнаў сумленных, адказных, пасіянарных людзей. Адны кажуць, што мы ўжо раскрыліся, расправілі плечы. Што нас ужо не спыніць. Іншыя пераконваюць, што яшчэ не, што не прайшлі мы яшчэ Горан гісторыі, выпрабаванні цяжкасцямі. Маўляў, мы яшчэ не выйгралі дастатковую колькасць бітваў. Не факт, што каштан упадзе на ўрадлівую глебу. Яшчэ рэальная пагроза, што ўсё дрэва могуць ссекчы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-10-09
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org