be
pdf

Новы Час 36 (695) 2020

Заканчваецца другі месяц пратэстаў. Хтосьці, можа, адчуў стому, а хтосьці — перастаў верыць. Дарэмна. Паглядзіце навокал. Кожны дзень да грамады сумленных дадаюцца новыя і новыя людзі. Кожны дзень хтосьці піша адкрыты зварот або ці проста звальняецца ў знак пратэсту. Кожны ранак, колькі б іх ні нявечылі, аднаўляюцца бел-чырвона-белыя сцягі, стужачкі, лавы, слупы, балонікі, прыступкі… чаго толькі ні ўбачыш у нацыянальных колерах. Кожны вечар які-небудзь двор ладзіць сваю імпрэзу. І кожную суботу і нядзелю на вуліцы Беларусі выходзяць найлепшыя людзі краіны. Сотні тысяч найлепшых людзей. Прафесарка Гарвардскага ўніверсітэта Эрыка Чэнавет сцвярджае, што, калі ў негвалтоўных пратэстах удзельнічае не менш за 3,5% насельніцтва краіны, яны заўсёды маюць поспех. Таму для песімізму няма нават навуковых падстаў. Напэўна, нам хацелася б, каб перамога была заўтра. Нам хацелася б, каб ужо ледзь не праз тыдзень мы зажылі ў іншай новай Беларусі. Так, канечне, бывае, але ў казках. Жыццё больш складанае і разнастайнае. Тое, што здарылася з Беларуссю, павінна было здарыцца, каб мы нарэшце расплюшчылі вочы. Калі пад Акрэсціна я размаўляла з тымі, хто прайшоў праз пекла першых паслявыбарчых дзён, амаль усе пыталіся: — Як думаеце, нешта зменіцца, гэта ўсё не дарэмна? — Канечне, зменіцца, — адказвала ім. — Я 26 гадоў у гэта веру.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-25
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org