be
pdf

Новы Час 36 (647) 2019

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, па словах сацыялагіні, аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алены Арцёменкі, будзе залежаць рэформа адміністрацыйнага падзелу краіны. Па меркаванні адмыслоўцы, у некаторых раёнах колькасць насельніцтва можа аказацца каля 5–7 тысяч чалавек, і, адпаведна, там нерацыянальна ўтрымліваць адміністрацыю. Але найважнейшыя пытанні — гэта пытанні 12 і 13 у перапісным лісце. Яны будуць гучаць так: «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве)?» і «На якой мове вы звычайна размаўляеце дома?» Пытанні сфармуляваныя так, бо гэта — рэкамендацыі «Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў». Аднак паняцце «роднай мовы» і «першай засвоенай» усё ж не перашкаджаюць назваць любому чалавеку роднай мовай беларускую. І гэта, насамрэч, не будзе хлуснёй. Нават калі ад пачатку вы размаўляеце на рускай мове — вы ж у дзяцінстве засвоілі «Калыханку»? Ведаеце, хто такі «Дзед-барадзед»? А значыць, засвоілі і беларускую мову.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-09-27
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org