be
pdf

Новы Час 35 (694) 2020

Я першы раз не патрапіла на нядзельны марш 13 верасня. У раёне Новавіленскай наша калона ў некалькі тысяч чалавек трапіла пад разгон, потым было некалькі спробаў прарвацца праз кардоны — не ўдалося. У дварах, куды нас загналі амапаўцы, усе (УСЕ!) дзверы ў пад’ездах былі адчыненыя. Гэта ратуе ад карнікаў такіх, як я, хто не ўмее хутка бегаць. Паглядзеўшы ўвечары здымкі і рэпартажы з асноўных падзей, парадавалася, што некалькі тысячных калонаў, якіх не пусцілі, — гэта кропля ў моры, нават не заўважна ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Нас рэальна мора, а іх — кроплі. Галавой разумею, што ад мяне мала толку. Трэба пратэставаць не сілай, а розумам, прыдумаць нешта дзейнае і рабіць. Але наступны раз зноў пайду. Бо калі цяпер здацца і далей рабіць праграмы для настаўнікаў, як раней, — значыць, прызнаць, што нічога не змянілася, і ад гэтых праграмаў няма ніякага толку. Цяпер проста немагчыма не зрабіць выбар. Вярнуцца да будзённай працы і дзюбаць паціху тое, што дзюбалі шмат гадоў паўпадпольна, — гэта значыць рабіць выгляд: няма нічога страшнага, што нашых дзяцей калечаць. Кожны дзень па паўтысячы. Што пачалі спачатку знішчаць моладзь — хапалі хлопцаў, цяпер масава садзяць дзяўчатак, якія не нараджалі, каб трымаць іх у холадзе і інфекцыях, потым дабяруцца да ўсіх астатніх. Хто думае адседзецца — не ўдасца. Пад нож лукашэнкаўскай машыны пойдуць і сведкі яго злачынстваў — сябры камісій, выканаўцы катаванняў. Узгадайце 1937-мы. Сведкаў не пакідалі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-18
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org