- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты, і яна будзе прынятая на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя». А ці будуць — вялікае пытанне. Паводле інфармацыі «Коммерсанта», прадугледжаная планамі ступень інтэграцыі — «вышэйшая, чым у ЕС». Плануецца, што з 2021 года на наднацыянальны ўзровень адыдуць мытны кантроль (аж да стварэння агульнай мытнай службы), а таксама энергапалітыка. Магчыма, гаворка ідзе пра з’яўленне саюзнага рэгулятара рынкаў газу, нафты і электраэнергіі. Ужо праз паўтара года краіны могуць уніфікаваць макраэканамічную і прамысловую палітыку, стварыць супольныя рынкі транспарту, гандлю, сувязі, дзяржзакупак, перайсці да сумеснага валютнага кантролю, банкаўскага і фінансавага нагляду, каардынаваць дзеянні на рынку працы і ў сацыяльных пытаннях. Акрамя таго, «Коммерсантъ» паведамляе пра планы па ўніфікацыі гаспадарчага заканадаўства, у прыватнасці, Грамадзянскага і Падатковага кодэксаў. Пры гэтым расійскае выданне не надрукавала ніводнага скану ці фотаздымку атрыманых ім дакументаў.