be
pdf

Новы Час 32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Германіяй і СССР. Гэтая акцыя прадэманстравала жаданне і салідарнасць народаў краін Балтыі атрымаць незалежнасць ад Савецкага Саюза: людзі запатрабавалі прызнаць існаванне сакрэтнага пратаколу Пакта і аднавіць суверэнітэт іх краін. Неўзабаве Літва, Латвія і Эстонія выйшлі са складу СССР. Што адметна, праз 30 гадоў, у жніўні 2019-га, памяць пра тыя падзеі жыве. У 30-ю гадавіну Балтыйскага шляху ў Рызе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям 1989 года. Іх наведвалі і непасрэдныя ўдзельнікі Балтыйскага шляху, якія ўзгадвалі, што тады ў людзей быў вялікі ўздым, і яны ўжо нічога не баяліся. Адметна, і што «ветэраны» беларускага Адраджэння любяць узгадваць пра народны ўздым канца 1980-х — пачатка 1990-х. Але куды ён падзеўся — пытанне, адказ на якое лунае недзе на абсягах Сусвету. Аднак вернемся да Пакта Молатава–Рыбентропа. Да даты яго падпісання прымеркавалі і Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму, які быў абвешчаны Еўрапарламентам у 2009 годзе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-08-30
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org