- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усё мае сэнс. Усё мела сэнс. І гэта не словы штучнага суцяшэння тым, хто адчувае расчараванне ад падзей 9 жніўня. Гэта квінтэсенцыя адчування таго беспрэцэдэнтнага працэсу, што адбываецца на нашых вачах. А фіцыйныя лічбы перамогі ў «выбарах» і «недапушчэнне сілавога перавароту» вадамётамі-аўтазакамі — здавалася б, ёсць падвойнай, сакрушальнай перамогай рэжыму. І так было б, калі б барацьба, як у папярэднія дзесяцігоддзі, вялася выключна ў плоскасці кантролю за штурвал дзяржаўнага апарату. Але сёлета барацьба перайшла ў іншае вымярэнне. Так, кіраўнік дзяржавы ўтрымаў кантроль над дзяржаўнай машынай, што ў ранейшыя гады аўтаматычна значыла кантроль над грамадскім жыццём. Людзі ў аўтарытарнай дзяржаве не мелі суб’ектнасці, іх паводзіны ў грамадстве вызначаліся выключна дзяржаўнымі рэгламентамі і здольнасцю карнага апарата прымусіць да выканання гэтых рэгламентаў. Тут і цяпер паўстае новае вымярэнне барацьбы — за выхад грамадскіх стасункаў з-пад кантролю аўтарытарнай дзяржавы і права людзей самастойна і непасрэдна рэалізоўваць свае неад’емныя грамадзянскія правы. У тым ліку, правы на свабоду сходаў і абрання прадстаўнічай улады шляхам мірнага галасавання на выбарчых участках. А ў гэтай барацьбе рэжым не атрымаў пакуль ніякай перамогі, не кажучы ўжо пра пераканаўчую. Усё мае сэнс. І адмова ад гвалту.