be
pdf

Новы Час 29 (640) 2019

Вызначыліся. Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы пра выбары. Савет рэспублікі будзе абраны 7 лістапада гэтага года, а новая Палата прадстаўнікоў — 17 лістапада. Адпаведна, у гэтым годзе мы атрымаем нейкі своеасаблівы «цуд на Каляды» — зборышча новых дэпутатаў. Такім чынам, парламенцкую выбарчую кампанію можна лічыць афіцыйна адкрытай. Праўда, незразумела, навошта і каму гэта трэба. У некаторых беларускіх праваабаронцаў ужо даўно ўзнікала думка пра тое, што выбары любога ўзроўню (можа быць, апроч прэзідэнцкіх) у нашай краіне трэба адмяніць. Асноўны аргумент — галасы на іх не лічаць, а дэпутаты не з’яўляюцца прадстаўнікамі народа, бо прызначаюцца па загадзя зацверджаным спісе. І гэта ні для каго не сакрэт. Таму ці не лепш было б, у мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў, не праводзіць гэтую «паказуху», а проста прызначыць дэпутатаў адпаведным указам кіраўніка дзяржавы? Адна толькі экалагічная эканомія чаго вартая: замест 7 мільёнаў паперак-бюлетэняў сапсуецца ўсяго адна (!) паперка на адпаведны ўказ. А яшчэ пяць паперак на спіс дэпутатаў заменяць безліч «макулатуры» ў выглядзе перадвыбарчых улётак. А ўжо колькі мы зэканомім на працы выбарчых камісій, якіх не будзе! Канешне, крэдыт на АЭС за кошт адмены выбараў мы не выплацім, але ашчадзіць грошай зможам істотна. Другое: мала хто памятае «сваіх» дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і добра ўяўляе, чым яны займаюцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-08-09
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org