be
pdf

Новы Час 25 (684) 2020

Зразумела, за часам натхнення прыходзіць час нейкага расчаравання. Узрушаныя «рэвалюцыяй подпісаў» беларусы ўрэшце ўсвядомілі, што тых, хто супраць дзейнага кіруючага рэжыму, — шмат. Што яны, беларусы, аб’яднаўшыся, маюць шанец перамагчы. Але пасля з’яўлення гэтага феномену, у «міжвыбарчае зацішша» з усіх куткоў палезлі ныцікі. Узяць, напрыклад, вядомы мем «Саша 3%». Лукашэнка сказаў: «Хіба вы верыце, што ў дзейнага кіраўніка рэйтынг можа быць 3%?». І ўслед за ім нармальны, падавалася б, палітолаг піша: «Трэба быць клінічным ідыётам, каб пераканаць сябе, што рэйтынг Лукашэнкі 3%». На яго думку, 3% — гэта «прымітыўны мабілізацыйны фэйкавы месідж у камунікацыйнай бурбалцы Facebook з яго 8% аўдыторыі». Па-першае, дзіўна, што гэта пішацца ў той самай «камунікацыйнай бурбалцы Facebook з яго 8% аўдыторыі». Па-другое, «Саша 3%» узнік не «ў бурбалцы», а з апытанняў на TUT.BY i onliner.by. Унікальных наведвальнікаў у аднаго TUT.BY — больш за два мільёны на дзень (67% беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту ў чэрвені 2020 года). Па-трэцяе, калі Мінінфармацыі забараніла апытанкі «За каго вы будзеце галасаваць», TUT запусціў іншую галасавалку кшталту: «Што вам больш падабаецца? Дранік? Трактар? World of Tanks?». І «Трактар» усё роўна набраў 3%. Можна колькі заўгодна казаць, што гэта — «нерэлевантная лічба», што апытанка ў інтэрнэце не з’яўляецца нармальным сацыялагічным даследаваннем, і што ў нас няма незалежнай сацыялогіі. Яе сапраўды няма.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-07-10
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org