- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нам з кожнага прасу кажуць пра «моцную і квітнеючую Беларусь». Але аказалася, што падарваць нацыянальную бяспеку здольная ўсяго адна крама. А флайнавая крама нацыянальнай вопраткі і аксесуараў Symbal.by на праспекце Машэрава ў Мінску зачыняецца. Яна спыняе працу з-за неверагоднага ціску ўладаў. Прычым гэты ціск настолькі абсурдны, што міжволі прыходзіць думка пра неспакой, паранойю і вялікую няўпэўненасць у сваёй моцы менавіта ўладных структураў. Пачалося ўсё з таго, што міліцыя спыніла машыну кур’ера крамы. Спыніла нібыта за тое, што падобнае аўто знаходзіцца ў вышуку з нагоды нейкага ДТЗ. Але замест таго, каб спраўдзіць дакументы і ўпэўніцца, што гэта не тая машына, супрацоўнікі міліцыі абшукалі аўто (цікава, на якой падставе?) і знайшлі ў ім 419 цішотак з надпісам «ПСІХОЗ%». Цішоткі, нягледзячы на тое, што на груз былі ўсе дакументы, канфіскавалі. Уладальнікі крамы дагэтуль не ведаюць, на якой падставе. 17 чэрвеня на вытворчасць крамы Symbal.by прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна Мінска. Па выніках праверкі было выдадзенае патрабаванне з 18 чэрвеня прыпыніць працу вытворчасці да ліквідацыі парушэнняў. У дакуменце, дзе на дзве старонкі распісаныя парушэнні, якія проста нерэальна ўсе выправіць нікому і ніколі, напісана, што дзейнасць Symbal.by стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы.