- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Накат на былую вотчыну кандыдата ў прэзідэнты Бабарыкі — «Белгазпрамбанк» — адгукнецца самымі негатыўнымі наступствамі не толькі персанальна для кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі, але і для краіны. Справа не толькі ў тым, што «ачарніць» Бабарыку расследаваннем ДФР у дачыненні да банка не атрымаецца. Яшчэ на самым пачатку эканаміст Сяргей Чалы каментаваў: «Прадказваю: у выніку ператрусу ў банку знойдуць грошы». А што там яшчэ маглі знайсці? Таму інтэрнэт цяпер і кпіць з Лукашэнкі і ДФР. Таму рэйтынгу дзейнага кіраўніка гэта не паспрыяла ані на каліва. А вось наступствы не прымусілі сябе чакаць. Уладальнікі «Белгазпрамбанка» — расійскія «Газпрам» і «Газпрамбанк». А з «Газпрамам» у нас — напруга, і не толькі таму, што мы ўсё хочам выцыганіць зніжку па кошце газу, нягледзячы на кантракт, які прадугледжвае кошт на год. Як высветлілася, у нас існуе запазычанасць па аплаце газу ў памеры $165,57 мільёна — паводле меркавання расійскай карпарацыі. Беларускі бок гэтую запазычанасць традыцыйна не прызнае. Да накату на «дачку» «Газпраму» ў Беларусі па гэтай запазычанасці вяліся перамовы. Пасля таго, як улады вырашылі пашукаць у «Белгазпрамбанку» кампрамат на Бабарыку і ўвялі там знешняе кіраванне, расійскі «газавы гігант» заявіў: «З 1 ліпеня пастаўкі газу ў Беларусь будуць спыненыя да моманту пагашэння ў поўным аб’ёме запазычанасці». Канешне, цяпер — лета, і спажыванне газу для побытавых патрэбаў у нас не такое, як зімой. Але газ — гэта не толькі цяпло.