be
pdf

Новы Час 21 (680) 2020

Выглядае, што «стомленасць Парыжам», то-бок адзіным нязменным кіраўніком дзяржавы, дасягнула свайго апагею. Цяпер палітыкай пачалі цікавіцца людзі, якія да гэтага часу яе цураліся. Яшчэ пару гадоў таму мая знаёмая на пытанне пра тое, чый Крым, адказвала, што расійскі. А цяпер, калі крама symbal.by на пачатку каронавіруснай навалы ўзялася выпускаць павязкі з нацыянальным арнаментам, яна папрасіла замовіць ёй некалькі такіх — прычым, не з нацыянальным арнаментам, а менавіта з бел-чырвона-белай стужкай. Тэлефанавала маці з Гомеля, распавядала, што яе сяброўкі, якія палітыкай да гэтага ўвогуле не цікавіліся, запытваюцца ў яе, «дзе падпісацца за Бабарыку». З аднаго боку, гэта паказчык цікаўнасці да палітыкі, а з іншага — і пераможаная «местачковасць». Не было б дзівам, калі б яны запытвалі пра гамельчука Ціханоўскага, аднак не: іх кандыдат — банкір. Ці не ўпершыню ад «ліхіх 90-х» мы пабачылі шматгадзінныя чэргі. Але чэргі не па дэфіцыт, а каб падпісацца за альтэрнатыўнага прэтэндэнта ў прэзідэнты. Прычым, людзі, адстаяўшы адну чаргу, перастройваюцца ў іншую. Раней, у 1990-х, так людзі бралі пральны парашок — і станавіліся па кілбасу. А цяпер, падпісаўшыся за Бабарыку, становяцца паставіць подпіс за Ціханоўскую, а пасля — за Цапкалу. І гэта шмат каму дае надзею на тое, што ўрэшце ўлада ў Беларусі можа змяніцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-06-06
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org