be
pdf

Новы Час 2 (710) 2021

Пачынаць новае жыццё прасцей за ўсё з 1 студзеня: прачнуўся, зрабіў зарадку, прыняў кантрасны душ і... перагарнуў старонку мінулага. І як пасля гэтага не абвясціць 2021-ы Годам народнага адзінства? Я шчэ жывы класік неяк адзначыў, «што ідэя, кінутая ў масы, — гэта дзеўка, кінутая ў полк». Справядлівасць такога неардынарнага параўнання пацвярджае пошукавік газеты «СБ. Беларусь сегодня», якая апублікавала за першыя сем дзён 2021 года 15 артыкулаў з абгрунтаваннем актуальнасці і своечасовасці чарговай палітычнай інавацыі. Сярод аўтараў — Вадзім Гігін, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Яму я і даю слова: «Крызіс, які мы перажылі ў 2020 г., патрабуе сур’ёзнага асэнсавання, а нашаму грамадству неабходна нацыянальнае прымірэнне. Таму цяпер такая важная ідэя пра год народнага адзінства». Свае надзеі Гігін ускладае на Усебеларускі народны сход. Сам факт яго склікання «ў адказны гістарычны момант» — надзвычай важны, бо «народнае адзінства, грамадскі мір і згода патрабуюць вялікай сумеснай працы» — як прыхільнікаў, так апанентаў адзінага палітыка (АП). Вось такі ў БДУ дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук! Насуперак афіцыйнай ідэалогіі, ён уключае ў паняцце «народ» не толькі патрыётаў-дзяржаўнікаў, але і «пратэстуноў»! Калі б я ўжываў алкаголь, паспрачаўся б на скрыню каньяку, што ніводнага апанента АП сярод дэлегатаў маючага адбыцца «народнага веча» не будзе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-01-15
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org