- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Покер на трубе. Канфлікт Беларусі і Расіі з-за ўмоваў пастаўкі нафты цягнецца ўжо некалькі тыдняў. Традыцыйныя навагоднія спрэчкі на тэму энергарэсурсаў, з лёгкай падачы журналістаў, ахрысцілі «войнамі». Аднак сёлетняя сітуацыя выглядае хутчэй на картачную гульню з выцягваннем козыраў, павышэннем ставак і блефам. Першая частка партыі скончылася ўнічыю. Мінск заявіў, што чакае захавання палёгкавага рэжыму на пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь (у снежні мыта на нафту для Беларусі складала 96,48 долара за тону, а для астатніх краін — 271 долар). Аднак партнёр з такім раскладам не пагадзіўся — Расія на знак добрай волі была гатовая пастаўляць бязмытна толькі 6,3 мільёна тон вуглевадародаў для ўнутраных патрэбаў. Натуральна, Беларусь з гэтымі ўмовамі не пагадзілася, матываваўшы сваю адмову тым, што гэтай нафты не хопіць для працы мясцовых нафтаперапрацоўчых заводаў у поўным аб’ёме.