be
pdf

Новы Час 18 (677) 2020

Напярэдадні абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў па краіне прайшла хваля затрыманняў актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і блогераў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманыя каля 120 чалавек. На стан 13 траўня адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя каля 50 чалавек. Некаторыя з іх ужо на волі, але большая частка працягвае знаходзіцца ў ізалятарах па ўсёй Беларусі. Блогера Сяргея Ціханоўскага (канал «Краіна для жыцця») затрымалі 6 траўня. Яго адправілі адбываць 15-сутачнае пакаранне за ўдзел у снежаньскай акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. За кратамі таксама знаходзіцца блогер Іван Рамязоўскі («Real Belarus»), асуджаны на 15 сутак. 7 траўня быў асуджаны на 15 дзён Аляксей Саламашэнка за ўдзел у акцыі «кармлення галубоў» каля нулявога кіламетра ў цэнтры Гомеля 3 траўня. Грамадскага актывіста Юрыя Уласава таксама арыштавалі на 15 сутак. Яго затрымалі 7 траўня разам з яшчэ 19 удзельнікамі акцыі ў Гомелі. Усіх, акрамя Уласава, увечары адпусцілі. 8 траўня суд Ленінскага раёна Магілёва адправіў на «суткі» пяць чалавек, якіх затрымалі яшчэ 6 траўня. Гэта каманда «Краіны для жыцця» і жыхары Магілёва, якія адбівалі затрыманых ад міліцыі. Адбывае арышт блогер Уладзімір Няронскі («Слуцк для жыцця»), які быў асуджаны на 10 сутак. Суды за ўдзел у магілёўскіх акцыях працягваліся 11 і 12 траўня. За гэтыя дні ў Магілёве адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя дзесяць чалавек.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-05-16
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org