- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра тое, што ў беларуска-расійскіх дачыненнях нешта адбываецца, стала зразумела яшчэ з лета мінулага года, калі Лукашэнка пачаў надоўга завісаць у Сочы па запрашэнні Пуціна. Але з афіцыйных крыніц стала вядома пра змену курса Расіі адносна Беларусі толькі напрыканцы 2018-га. В ыступ прэм’ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Брэсце 13 снежня можна лічыць кропкай адліку для новага этапу беларуска расійскіх дачыненняў. Кіраўнік ураду РФ заявіў, што кампенсацыя беларускаму боку стратаў ад падатковага манеўру ў Расіі магчымая толькі пры ўмове, што Мінск пагодзіцца на далейшае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, паводле дамовы, падпісанай у 1999 годзе. Фактычна, Расія прапанавала змену мадэлі двухбаковых адносін. Прычым не проста прапанавала, а ўвяла механізм эканамічнага шантажу і прымусу. Што не магло не выклікаць крызісу дачыненняў паміж «саюзнікамі». Беларускае кіраўніцтва, як і чакалася, адмовілася ад вылучаных Расіяй умоваў.