- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да гэтага часу няма больш цікавай навіны, чым перамога Уладзіміра Зяленскага на выбарах прэзідэнта Украіны. Ён набраў 75% галасоў і стане новым гарантам нашай паўднёвай суседкі. Сам Зяленскі пракаментаваў сваю перамогу проста: «Усё магчыма». А дакладней, яго словы гучалі так: «Пакуль я яшчэ не прэзідэнт, павінен сказаць як грамадзянін Украіны ўсім краінам, экс-рэспублікам Савецкага Саюза — паглядзіце на нас, усё магчыма». Праўда, у тое, што ўсё магчыма, гэтыя экс-рэспублікі Савецкага Саюза пакуль не вераць. Ці самі кпяць з сябе. Вельмі папулярны зараз жарт, калі адзін чалавек выстаўляе ў сеціва навіну: «Ва Украіне ў другім туры Уладзімір Зяленскі перамог Пятра Парашэнку». Пад гэтай навіной каментары: «Патлумачце, што такое “другі тур” — прашу прабачэння, я з Расіі». «А што, можна два кандыдаты? Выбачаюся, я з Беларусі». Мой добры сябар з Кіеву пасля першага туру прэзідэнцкіх выбараў, калі Зяленскі выйшаў у фінал прэзідэнцкай гонкі, запытаў мяне: «А што ў вас у Беларусі з моладдзю?