be
pdf

Новы Час 15 (674) 2020

Ніхто не ведае наступстваў пандэміі каронавіруса: колькі яна працягнецца, колькі людзей памрэ, а колькі перахварэе, як гэта паўплывае на эканоміку, медыя, свядомасць і каштоўнасныя ўстаноўкі людзей. Можна сказаць, што каронавірусны тэст на дзеяздольнасць і трываласць праходзяць усе структуры. Не заглыбляючыся ў медыцынскі і эканамічны аспекты, давайце разбярэмся, што каронавірус значыць для адукацыі. Што мы змаглі зразумець і якія высновы зрабіць? І тут — добрыя навіны. Нарэшце мы дакладна ўбачылі, якія крокі мы павінны рабіць у адукацыі. Школьныя праграмы трэба тэрмінова мяняць Стала відавочна, што праблемы пандэміі — гэта і праблемы нізкага ўзроўню школьнай адукацыі, у тым ліку і медыяадукацыі. Аказалася, школа дае настолькі кепскія веды, што людзі не могуць самастойна разабрацца, што такое вірус, зразумець яго прыроду, шляхі распаўсюду. Натуральная рэакцыя перад невядомым — страх. Менавіта з-за хібаў сваёй адукацыі людзі не могуць крытычна ацаніць інфармацыю і паддаюцца паніцы. Інфадэмія ўзнікла і таму, што людзі самі распаўсюджваюць фэйкі: канспіралагічныя тэорыі, страшылкі, панічныя чуткі пра вірус і яго наступствы. Ці наадварот — недаацэньваюць рызыкі і вядуць сябе безадказна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-04-18
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org