be
pdf

Новы Час 12 (671) 2020

Свет ужо не будзе ранейшым. Эпідэмія каронавіруса, падаецца, паставіла пад пытанне асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Пры гэтым у некаторых выпадках людзі адмаўляюцца ад іх добраахвотна. Зразумела, маштаб панікі ў свеце такі, што некаторыя самастойна абмяжоўваюць сябе ў асноўных свабодах — напрыклад, свабодзе перасоўвання. Можна зразумець і краіны Шэнгенскай зоны, якія закрылі свае межы з-за ўспышкі каронавіруса ў Італіі. Базавыя дакументы ЕС аказаліся пад пагрозай. Можна таксама зразумець і адмову ад свабоды мірных сходаў і збораў — каранцін ёсць каранцін. І наўрад ці знойдзецца шмат ахвочых ахвяраваць жыццём дзеля дэманстрацыі сваіх перакананняў. У нашай краіне гэта выявілася ў тым, што спыніліся праймерыз адзінага дэмакратычнага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах і было скасаванае вулічнае святкаванне Дня Волі. Але ў некаторых далёкіх ад дэмакратыі краінах улады скарыстоўваюць каронавірус як нагоду, каб «зацягнуць гайкі» і абмежаваць актыўнасць насельніцтва. Прыклад — Кыргызстан, дзе «ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі» ўведзена надзвычайнае становішча ў сталіцы Бішкеку і найбуйнейшых гарадах Ош і Джалал-Абад, а таксама ў прылеглых да іх раёнах. Ва ўсіх гарадах уведзеная каменданцкая гадзіна, цяпер працоўным нельга звольніцца па ўласным жаданні без паважлівых прычын. Забараняецца правядзенне відовішчных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-03-28
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org