- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Істэрыя каронавіруса ўсё ж ахапіла ўвесь свет, і Беларусь таксама. Пры гэтым нам нават не давялося закрываць свае межы — гэта за нас зрабілі ўсе нашы суседзі. Паніка — яна ірацыянальная. Дарэчы, СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя «ў большасці выпадкаў не з’яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў». Больш за тое, абмежаванні могуць прыводзіць да збояў пры дастаўцы неабходнай дапамогі, парушаць дзейнасць гаспадарчых суб’ектаў і мець негатыўныя сацыяльна эканамічныя наступствы для закранутых імі краін. «Увядзенне значных абмежаванняў на міжнародныя перавозкі можа быць апраўдана ў пачатку ўспышкі, паколькі можа даць краінам неабходны час для аператыўнага прыняцця эфектыўных мераў па забеспячэнні гатоўнасці. Такія абмежаванні павінны ўводзіцца толькі на падставе дакладнай ацэнкі рызыкі, быць суразмернымі рызыцы для здароўя насельніцтва, дзейнічаць непрацяглы час і рэгулярна пераглядацца па меры развіцця сітуацыі, — адзначаецца ў заяве СААЗ. — Актыўнае тэставанне, выяўленне выпадкаў і адсочванне кантактаў у сукупнасці з мерамі сацыяльнага дыстанцыявання, мабілізацыі мясцовых супольнасцяў і ўмацавання сістэм аховы здароўя, могуць прадухіліць перадачу інфекцыі і выратаваць чалавечыя жыцці». А тым часам у інтэрнэце гуляюць петыцыі за ўвядзенне каранціну.