- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нафтавая эквілібрыстыка. За морам цялушка — паўгроша, ды рубель — перавоз. Але калі цялушка тая прынадная, то можна пашукаць і больш танныя шляхі дастаўкі. Да беларуска-венесуэльскіх нафтавых перамоў пачалі прыглядацца і суседзі, каб прапанаваць свае транспартныя паслугі ахвочай да заморскіх вуглевадародаў Беларусі. Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам, што чысты прыбытак РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» за тры гады працы ў Венесуэле склаў 105 мільёнаў долараў. На думку чыноўніка, «гэта значная лічба і для прадпрыемства, і ў цэлым для нашай краіны». «Беларуснафта» ўжо амаль напалову выплаціла так званыя бонусы за распрацоўку радовішчаў, і цяпер яны будуць дадавацца, а аб’ём здабычы мусіць вырасці. Створанае напрыканцы 2007 года сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства здабыло больш за 1 мільён тон нафты. Першапачаткова меркавалася, што сваю частку венесуэльскай нафты (40 працэнтаў ад аб’ёму, здабытага сумесным прадпрыемствам) Беларусь будзе прадаваць на сусветным рынку.