be
pdf

Новы Час 10 (718) 2021

На жаль, сёння кожны з нас можа трапіць за краты толькі таму, што любіць сваю краіну і прагне нармальнага жыцця. Але менавіта цяпер мы свабодныя, як ніколі, і маем усе шанцы на гэта нармальнае жыццё. Можна кінуць чалавека за краты — і пазбавіць яго волі, але нельга адабраць у яго свабоду. Гэта добра ведаюць тыя, хто цяпер знаходзіцца па той бок кратаў. Гэта ўсведамляюць і тыя, хто спрабуе жыць па гэты бок. Той водар свабоды — спачатку непрыкметны, а пасля ўсёабдымны, які мы адчулі, — ужо немагчыма заглушыць смуродам рэпрэсій і гвалту. Ці не ўпершыню за некалькі дзесяцігоддзяў жыхары Беларусі адчулі сябе беларусамі. Нацыяй, якая не проста вартая годнага жыцця, а якой яно наканаванае, магчыма, за ўсе тыя пакуты, што былі вытрываныя. Адчулі і пайшлі ў наступ. Пакуль непрыкметны, але з-за гэтага не менш значны і вырашальны для будучыні Беларусі. Усё больш людзей цікавяцца славутай беларускай гісторыяй, культурай і традыцыямі роднай зямлі. Некалькі маіх рускамоўных знаёмых у жніўні пачалі размаўляць выключна па-беларуску. Усё больш у крамах, грамадскім транспарце, проста на вуліцах я чую, як людзі кажуць нашы простыя словы: дзякуй, калі ласка, да пабачэння, жыве Беларусь. Пераважная большасць сцягоў раёнаў мае надпісы па-беларуску. Па-беларуску напісаныя і шмат якія налепкі, плакаты, лозунгі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-03-12
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org