- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы чыталі нашу Канстытуцыю? Там усяго 9 раздзелаў і 146 артыкулаў. Цікавы дакумент, а галоўнае — карысны, і нават дэмакратычны, нягледзячы на папраўкі 1996 і 2004 гадоў. Але толькі для каго наша Канстытуцыя — асноўны закон? І ці наогул яна — Асноўны закон? Калі прааналізаваць канстытуцыю СССР 1936 года і параўнаць яе з канстытуцыямі іншых еўрапейскіх краін таго часу, то можна з упэўненасцю сказаць, што яна была самай дэмакратычнай канстытуцыяй таго часу. Але што з таго? Самая дэмакратычная канстытуцыя не перашкодзіла ўладзе знішчаць мільёны грамадзян у лагерах, расстрэльваць без суда і следства, кідаць за краты за любое іншадумства, і нават проста так. Наша Канстытуцыя — не горшая за шмат якія іншыя. Вось толькі праблема ў тым, што яна дэ-факта не з’яўляецца законам наўпроставага дзеяння, яна наогул не з’яўляецца той асновай, на якой будуецца ўся прававая сістэма дзяржавы. Больш за тое, штодня асноўныя артыкулы Канстытуцыі парушаюцца на розных уладных узроўнях.