- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Трэці сектар» — трэці лішні? Напярэдадні новага 2010 года Еўропа абвясціла рэзалюцыю па Беларусі. Падзея гэтая была чаканай ды інтрыгоўнай. Бо мала хто мог спрагназаваць, што ж будзе ў дакуменце, сыходзячы з тэорыі і практыкі беларускай рэальнасці і еўрапейскага стаўлення да яе. Чырвонай ніткай праз 2009 год праходзіла абвешчаная беларускім урадам «лібералізацыя». Увасаблення гэтага слова ў жыццё чакалі па абодва бакі: як з боку еўрапейскага, так і з беларускага. Грамадзянская супольнасць у Беларусі чакала, што афіцыйны Мінск сапраўды прыслухаецца да патрабаванняў Еўрасаюзу, і дэмакратычныя каштоўнасці хаця б паціху стануць увасабляцца ў беларускую рэчаіснасць: магчыма стане зарэгістраваць грамадскую арганізацыю і набыць афіцыйны легальны статус тым НДА, якія існуюць нелегальна або рэгіструюцца за мяжой.