- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадзянская супольнасць робіць першыя крокі насустрач. Пра вынікі першай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў межах праграмы «Усходняе партнёрства» ў Бруселі распавялі яе ўдзельнікі. З ідэяй надаць большую грунтоўнасць Форуму грамадзянскай супольнасці выступілі менавіта прадстаўнікі беларускіх НДА, прапанаваўшы стварыць каардынацыйную раду па вызначэнні структуры форуму і яго самаарганізацыі. Ідэю давялося адстойваць, але высілкі не былі марнымі. Раду стварылі, а яе сябрамі сталі прадстаўнікі Беларусі — кіраўнік недзяржаўнай арганізацыі «Кансорцыум ЕўраБеларусь» Улад Вялічка і кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Сяргей Мацкевіч, якога абралі яшчэ і на пасаду спікера Форума і каардынатара секцыі «Дэмакратыя, правы чалавека, эфектыўнае кіраванне і стабільнасць».