„Ніву” можна ўжо купляць у Інтэрнэце
2020-11-25 19:50
Шаноўнае Спадарства, Вельмі мне прыемна паінфармаваць, што Праграмная рада тыднёвіка „Ніва” завяршае праект стварэння магчымасці продажы нашай газеты ў ан-лайн сферы.
Спадзяемся на Вашую рэгістрацыю e-niva.org, набыванне і прэнумерату працы „ніўскіх” журналістаў і супрацоўнікаў. Просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках і сярод сяброў беларускай справы. Дзякую. Вельмі просім зарэгістравацца да 29 лістапада 2020 года. Рэгістрацыя бясплатная.
З павагай, Яўген Вапа, галоўны рэдактар „Нівы”
„Ніва» гэта штотыднёвы беларускамоўны часопіс беларускай меншасці ў Польшчы з больш чым 60-гадовай традыцыяй. З-за перашкод у традыцыйным размеркаванні, выкліканых, між іншым, закрыццём гандлёвых кропак і павелічэннем папулярнасці электронных форм прэс-рэлізаў, «Ніва» таксама развіваецца ў Інтэрнэт-сферы.
Электроннае выданне штотыднёвіка цяпер можна набыць праз Інтэрнэт. Дастаткова зайсці на сайт:
e-niva.org і зарэгістравацца. Пасля завяршэння працэсу Вы можаце набыць бягучы выпуск, а таксама архіўныя нумары. Прапанова таксама ўключае падпіску. Заахвочваем вас да рэгістрацыі і пакупкі. Такім чынам Вы падтрымліваеце беларускую прэсу і яе развіццё. Стварэнне праекту было магчымае дзякуючы Нацыянальнаму Інстытуту Свабоды ў Варшаве.