- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш непераўзыдзены следапыт — так запамятаўся Мацей Канапацкі з працы ў „Ніве” яе галоўнаму рэдактару Георгію Валкавыцкаму. Дарэчы, пачынаў працу як магістр рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Працуючы ў Польскім прэсавым агенцтве ў Варшаве, пісаў магістэрскую працу ў прафесар Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай і Мар’яна Якубца на тэму „Janka Kupala jako tlumacz poezji Adama Mickiewicza, Wladyslawa Syrokomli i Marii Konopnickiej”. На беларускім панадворку пачынала рабіцца інтэлігентна: у 1956 г. пачала выходзіць у Беластоку „Ніва”, адкрылася беларусістыка ў Варшаўскім універсітэце, а Беларускае грамадска-культурнае таварыства пачало гуртаваць дзейных беларусаў. „Шкада, што бацька не дажыў, — успамінае часта Мацей. — Можа я і сам больш тады даведаўся б пра беларускі рух, які быў такі блізкі майму бацьку”. Сапраўды, зацікаўленне беларушчынай прыйшло пасля смерці бацькі, Гасана. Так склалася, што толькі пасля смерці Сталіна, можна было пачаць адкрыта гаварыць пра беларусаў у Польшчы. Першыя зрухі пачаліся на універсітэце. Сярод студэнтаў Варшаўскай русістыкі завязаўся гурток аматараў беларускага слова. Беларускую літаратуру выкладала, прыехаўшая аж з Казані, праф. А. С. Фідроўская. Мацей па сёння ганарыцца, што ўпершыню ў гісторыі Варшаўскай русістыкі (беларусістыкі) пісаў магістэрскую працу на беларускую тэму. (Л. Глагоўская, Увесь свет Мацея Канапацкага, фрагмэнт)