be
pdf

Ніва 6 (2335)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Набліжаецца да канца тэрмін паўнамоцтваў Сейма і Сената Польшчы. У гэтым годзе чакаюць нас парламенцкія выбары. Праўдападобна адбудуцца яны восенню, але ўсе палітычныя арганізацыі ўжо пачалі гонкі да пасольскіх і сенатарскіх крэслаў. Пару соцень знакамітасцей польскай палітыкі ўжо нават не ўяўляе cваёй будучыні без дэпутацкіх мандатаў. Пасольскія платы і ўсялякія дадаткі дазваляюць абраннікам польскага люду жыць як сярэднезаможнай шляхце. Дарэчы, пару тыдняў таму запланавалі яны сабе павысіць камандзіровачныя на 1 800 злотых. Дзякуючы добра праведзенай палітычнай кампаніі нават звычайным прыдуркам удаецца часам заняць кіруючыя пасады ў дзяржаўнай адміністрацыі ці наглядных радах манапалістычных фірмаў. З году ў год пашыраецца магнацкая група, кантралюючая галоўныя вузлы пераплыву публічных грошай. Кошт абслугоўвання новай шляхты і магнатаў перарастае ўжо магчымасці дзяржаўнага бюджэту. Хаця пастаянна і хутка ўзрастаюць падаткі, асабліва пасрэдныя, найбольш ашуканчыя і дакучлівыя ў выглядзе ўсялякіх акцызаў і падаткаў на дабаўленую вартасць (VAT), грошай не хапае на нішто, апрача абслугоўваня штораз большай арміі чыноўнікаў і ўсялякіх дэпутатаў. (Я. Мірановіч, Пачаліся гонкі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-02-11
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org