- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пашанцавала і Беластоку. Пяць хвілін да эпахальнага пералому наш горад наведаў музычны тэатр „Народны Альбом” — супольны праект беларускіх рок-гуртоў („Крыві”, „Новае Неба”, „Н.Р.М.”, „Уліс”). Глядзела і слухала гэтае відовішча ўся ўзроставая праслойка Беластока. У малодшых песенькі выклікалі ўсмешку, а ў старэйшых, бывала, і выціскалі слёзы. Ніхто, аднак, не застаўся абыякавым — усе на канец, устаўшы з месц, доўга апладзіравалі артыстам. Канцэрт, які 12 снежня г.г. адбыўся ў лялечным тэатры ў Беластоку, стаў магчымым дзякуючы ініцыятыве літаратурнага таварыства „Карткі” (аднайменны часопіс выпусціў таксама частку тэкстаў „Народнага Альбома” ў перакладзе на польскую мову). Фінансава ўспамаглі ўвесь праект, між іншым, Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і Беларускае аб’яднанне студэнтаў. (А. Маусімюк, Народны Альбом як люстэрка стагоддзя, фрагмэнт)