- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 лістапада г.г. у арлянскай школе было шматлюдна і святочна. Прычынай гэтаму стала падвядзенне вынікаў конкурсу „Наш клас”, пераможцам якога стала мясцовая Пачатковая школа. Конкурс арганізавалі Беларускі саюз і рэдакцыя „Нівы”, а персанальна над ходам конкурсу сачыла рэдактар „Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская. Спонсарамі конкурсу былі Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і Польскі фонд дзяцей і моладзі. У Орлю прыехалі арганізатары і спонсары конкурсу, настаўнікі беларускай мовы і дырэктары школ з Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Апрача арлянскіх дзяцей і настаўнікаў у мерапрыемстве ўдзельнічалі войт гміны, старшыня бацькоўскага камітэта і бацькі вучняў. Мэтай конкурсу была папулярызацыя беларускай мовы і рэгіянальнай тэматыкі. З ліку чатырох школ, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, яго правілы найлепш выканала Пачатковая школа ў Орлі. (В. Луба, Арлянскай даўніны дакументаванне, фрагмэнт)