be
pdf

Ніва 49 (2325)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ад 18 лістапада беластоцкія сродкі масавай інфармацыі займаюцца справай пратэсту супраць дыскрымінацыі праваслаўных і беларусаў Беласточчыны, які напісалі прэзідэнту РП, прэм’ер-міністру, маршалкам Сейма і Сената прадстаўнікі праваслаўных і беларускіх арганізацый. Пакуль змест дакумента не быў вядомы, таму каментаваць яго пачалі палітыкі, якія маюць вельмі дакладна акрэслены пункт гледжання на справу меншасцей. Міхал Камінскі, пасол Хрысціянска-нацыянальнай злучнасці (ЗХН) у размове з журналістам „Радыя Беласток” выступленне праваслаўных і беларускіх дзеячаў назваў рэалізацыяй палітыкі Лукашэнкі, а прэс-сакратар падляшскага ваяводы Тамаш Сурыновіч пратэст назваў дэмагогіяй, пазбаўленай якіх-небудзь канкрэтаў. Пад пратэстам побач вядомых дзеячаў беластоцкай арганізацыі Саюза левых дэмакратаў — Сяргея Плевы, Яна Сычэўскага, Яўгена Чыквіна, Аляксандра Чужа падпісаліся праваслаўныя актывісты Антон Мірановіч, Ян Зенюк і Яраслаў Матвяюк, а таксама старшыня Беларускага Саюза ў Рэчы Паспалітай Яўген Вапа. (Я. Мірановіч, Пратэст праваслаўных і беларусаў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-12-03
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org