- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гродзенцы адзначылі трэцюю гадавіну лукашэнкаўскага рэферэндуму несанкцыянаваным шэсцем у цэнтры горада і масавым паленнем тэксту саюзнай дамовы з Расіяй. Па плане арганізатараў, а імі былі кіраўнікі „Гродзенскай ініцыятывы” (намінальна лічыцца, што ў ёй аб’ядналася некалькі дзесяткаў палітычных і няўрадавых арганізацый Гродна), вечарам 24 лістапада гродзенцы павінны былі хадзіць невялікімі групамі па цэнтральнай вуліцы горада з запаленымі ліхтарыкамі, свечкамі і запальнічкамі. На самай справе, у 17 гадзін тысячы гродзенцаў сабраліся на вул. Савецкай. Некаторыя прыйшлі з ліхтарыкамі, шмат хто са свечкамі, іншыя запальвалі запальнічкі. Аднак моўчкі прагульвацца групамі па некалькі чалавек людзі не пажадалі. Згрупаваўшыся ў калону, яны, скандуючы антылукашэнкаўскія і патрыятычныя лозунгі рушылі па вуліцы. Арганізатары не кіравалі акцыяй. Па калоне пайшла чутка, што іх арыштавалі. (Як потым высветлілася гэтую дэзінфармацыю паведаміў удзельнікам акцыі нейкі палкоўнік міліцыі. На самай справе, па незразумелых прычынах да пачатку мерапрыемства былі затрыманы два чалавекі і пасля яе яшчэ адзін. Усіх хутка адпусцілі. (У Гродне з саюзнай дамовы зрабілі вогнішча, З. Кісель, фрагмэнт)