be
pdf

Ніва 48 (2324)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Восенню 1920 года польска-савецкая вайна набліжалася да канца. У Мінску і Рызе вяліся мірныя перагаворы. Палякі і рускія дагаварваліся наконт падзелу Беларусі. У сталіцы Літвы Коўне дзейнічаў эміграцыйны ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўзначальваў Вацлаў Ластоўскі. У Варшаве існаваў Беларускі палітычны камітэт, якому падпарадкоўваўся атрад генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Балаховіч у час вайны змагаўся з саветамі на польскім баку. У кастрычніку, калі былі спынены вайсковыя дзеянні, яго атрад налічваў 15 тысяч салдатаў. У лістападзе Балаховіч пачаў вайну з бальшавікамі, выступаючы ад імя беларускага народа. Палякі акцыю генерала афіцыйна не падтрымоўвалі, аднак неафіцыйна Пілсудскі быў зацікаўлены прадаўжэннем вайны на ўсходзе. 10 лістапада Балаховіч заняў Мазыр і рыхтаваўся да наступлення на Мінск і Гомель. У Мазыры пракламаваў ён незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, сябе абвясціў галоўнакамандуючым, а варшаўскі Беларускі палітычны камітэт — урадам рэспублікі. (Я. Мірановіч, Беларускі лістапад 1920 года, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-11-26
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org