- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінула 38 гадоў ад смерці Яна Тарасевіча — кампазітара, піяніста і знакамітага педагога з Шындзеля на Сакольшчыне. І вось, 29 кастрычніка г.г. у Мінску, у запоўненым да апошняга месца касцёле св. Роха (у ім адначасова і зала камернай музыкі) найлепшыя музычныя сілы Беларусі вярнулі да жыцця музыку Яна Тарасевіча. Праўда, раней таксама выконваліся некаторыя яго кампазіцыі. Аднак толькі цяпер поўнымі грудзьмі прагучэў талент сакольскага маэстра. Канцэрт, паводле беларускіх СМІ, стаў трыумфальным вяртаннем класіка ў рэчышча нацыянальнай культуры. Змястоўную і красамоўную інфармацыю пра Я. Тарасевіча прадставіў ва ўступе да ІХ Фестывалю „Адраджэнне беларускай капэлы” ягоны кіраўнік Віктар Скарабагатаў. Спявак адзначыў таксама ролю беластоцкай „Нівы” ў адкрыцці музыканта. Матэрыялы, якія друкаваліся ў нашай газеце, у многім прычыніліся да пазнання жыцця і творчасці Яна Тарасевіча. (Ян Тарасевіч у Мінску, Г. Кандрацюк, фрагмэнт)