- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сем конкурсных выканаўцаў і тры зоркі: Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч ды польскі бард Шыман Зыховіч выступілі ў час сёлетняга Фестывалю „Бардаўская восень”, арганізаванага Звязам беларускай моладзі, які 29 і 30 кастрычніка г.г. праходзіў у Бельскім доме культуры. З ліку сямі выканацаў выступіла чатырох бардаў з Рэспублікі Беларусь, а таксама Алег Кабзар з Бельска-Падляшскага (ён родам таксама з Беларусі) і два гурты з Гайнаўскага белліцэя: „Гоман” і „Знічка”. Журы, якое складалі Кася Камоцкая, Багдан Сіманенка, а ўзначальваў Ежы Завіша — дырэктар Дэпартамента нацыянальных меншасцей Міністэрства культуры, вылучыла трох выканаўцаў, якіх узнагародзілі ўжо бяльшчане. Гран-пры фестывалю і заадно ўзнагароду бурмістра Бельска-Падляшскага атрымаў Сяржук Кулягін з Магілёва, па прафесіі тэлежурналіст. Гурт „Гоман” з Гайнаўскага белліцэя з салісткай Ілонай Карпюк атрымаў узнагароду Рады бацькоў Падставовай школы № 3, а Алена Мароз з Мінска, студэнтка беларускай філалогіі і журналіст па прафесіі, ад Бельскага аддзела БГКТ. (Якая будучыня „Бардаўскай восені”? А. Мароз, фрагмэнт)