- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вынік прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы выклікаў новы палітычны землятрус. Рассыпаецца Акцыя выбарчая „Салідарнасць”. Нацыянал-хрысціяне і кансерватыўныя лібералы дамагаюцца адстаўкі Кшаклеўскага. Набліжаюцца парламенцкія выбары і ўсе салідарніцкія дзеячы разумеюць, што пад кіраўніцтвам прафсаюзнага лідэра не маюць шанцаў праседзець у мяккіх дэпутацкіх крэслах наступнае скліканне. Анджэй Аляхоўскі, які прадаваў выбаршчыкам банальнасць у прыгожай упакоўцы, прыцягнуў да сябе электарат Уніі вольнасці. Сёння прапануе ён Уніі далучыцца да свайго руху і ўсё паказвае, што уніты зацікавяцца такім саюзам, таму што ён дае ім шанц на далейшае палітычнае існаванне. Хаця ў Польшчы перамога Аляксандра Кваснеўскага стала вельмі выразнай, на Беласточчыне вынік выбараў ствараў умовы для другога тура, дзе канкурэнтам Кваснеўскага быў бы Кшаклеўскі. Кваснеўскі на Падляшшы атрымаў 44,96% галасоў, другім быў Кшаклеўскі — 22,46%. (Я. Мірановіч, Прэзідэнт праваслаўных, фрагмэнт)