- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гаварыць адным голасам. Размова з паслом Сейма Рэчы Паспалітай Сяргеем ПЛЕВАМ. — У апошні час многа шуму ў Польшчы выклікаў праект закона аб раздзяржаўленні кватэр і зямлі, г.зв. ustawa uwlaszczeniowa. Вам, спадар пасол, як члену сеймавай Камісіі п.с. будаўніцтва, да таго ж сялянскага роду, гэтая праблема вельмі блізкая. Ваша партыя, Саюз левых дэмакратаў, была супраць праекта. Чаму? — У гэтай справе м.інш. сёння (26 верасня — А. В.) у мяне пабывалі двое наведвальнікаў, якія хацелі пераканаць мяне, што прэзідэнт няправільна налажыў вета на праект новага закона. Я пераканаў тых людзей, што калі б прэзідэнт не наклаў на згаданы праект вета, тады пакрыўдзіў бы тых бедных людзей, якія дабіваюцца засвоення кватэр. Закон той — аб раздзяржаўленні — патрэбны і неабходны, але не ў такой форме, якую прыняў Сейм. Пра заганнасць таго праекта сведчыць хаця б тое, што Сенат да звыш трыццаці артыкулаў унёс больш за шэсцьдзесят паправак, значыць — на кожны артыкул па дзве ў сярэднім папраўкі, якія самыя такім чынам той праект перакрэслілі.