be
pdf

Ніва 3 (2332)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У гэтым годзе на Каляды пашанцавала ўсім лянівым і хворым праваслаўнага веравызнання. Не выходзячы з хаты маглі яны, седзячы каля тэлевізараў, удзельнічаць у святочнай вячэрні. Царкоўная ўрачыстасць, якая здымалася Беластоцкім тэлебачаннем раніцай у саборы св. Мікалая ў Беластоку, вечарам прэзентавалася па мясцовым тэлеканале, а ноччу — па першым канале цэнтральнага тэлебачання. Шырэйшая трансляцыя з вячэрні вялася ў праграме Радыё Беласток. У Польшчы ўпершыню ў такі спосаб улады телерадыёкампаніі ўшанавалі прысутнасць у краіне вернікаў праваслаўнага веравызнання. Магчыма, што адбылося гэта ў выніку рашэнняў нейкіх палітычных сіл, але здарыўся прэцэдэнт, які мае шанц паўтарыцца ў наступных гадах. Дзеля справядлівасці трэба таксама заўважыць, што вячэрняя багаслужба рыхтавалася перш за ўсё для заспакаення духоўных патрэб праваслаўных польскай нацыянальнасці. (Я. Мірановіч, У Беластоку і Мінску, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-01-21
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org