be
pdf

Ніва 29 (2358)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У страшэнных канвульсіях зыходзіць салідарніцкі ўрад Ежы Бузка. Сваркам паміж партыйнымі дзеячамі і карупцыйным скандалам няма канца. Усе і ўсіх абвінавачваюць у ашуканстве, дзейнасці ў некарысць інтарэсам дзяржавы і грамадства. Спецслужбы змагаюцца з пракуратурай, міністэрства нацыянальнай абароны — таксама з гэтымі ж сакрэтнымі службамі, а чыноўнікі, якія за некалькі месяцаў патрацяць мяккія крэслы, шукаюць нішу, каб у камфартабельных умовах перачакаць кадравы землятрус. Лідэр Саюза левых дэмакратаў Лешак Мілер 6 ліпеня ў Варшаве, падчас з’езду кандыдатаў на паслоў і сенатараў ад гэтай партыі, выступаў амаль як прэм’ер-міністр. З такой пазіцыі ацэньваў сучасную сітуацыю ў Польшчы і ставіў прагноз на будучыню. Выглядае на тое, што тры месяцы да выбараў усім вядомы іх вынік. Адкрытым астаецца толькі пытанне хто з левага лагера будзе паслом, сенатарам ці міністрам. А кандыдатаў ёсць нашмат больш чым месц. Салідарнікі спрабавалі гэтую праблему вырашыць шляхам стварання ўсялякіх новых адміністрацыйных утварэнняў, разбудовай да межаў абсурду адміністрацыі. За партыйным актывам пайшлі іхныя сваякі, швагры, калегі. Усё закончылася ўзнікненнем карупцыйнай сістэмы ўлады, якой сёння ніхто не ведае як пазбыцца. Найгоршае аднак тое, што бюджэт дзяржавы не вытрымаў такога шаленства. Сёння грошай няма ўжо ні на адукацыю, ні культуру, ні ахову здароўя, ні сацыяльную дапамогу найбяднейшым. (Я. Мірановіч, Выбарчае лета, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-07-22
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org