be
pdf

Ніва 28 (2357)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У днях 17-30 чэрвеня г.г. Кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку правяла Міжнародную гуманітарную школу Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Арганізавана яна была ў рамках Цэнтра даследаванняў над антычнай традыцыяй Варшаўскага універсітэта. Удзельнічалі ў ёй маладыя навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Украіны. Тэмай дакладаў былі праблемы польска-беларускага і польска-літоўскага памежжаў. Першая частка заняткаў школы адбылася ў Дубічах-Царкоўных, дзе ўдзельнікі маглі пазнаёміцца з мясцовымі жыхарамі, пачуць іх мову, меркаванні наконт мінуўшчыны і сучаснасці. Другая частка прайшла ў Сейнах і Пуньску — у мястэчках, дзе пражывае вялікі адсотак літоўцаў. Паколькі чытачам „Нівы” асаблівасці Дубіцкай гміны даволі добра вядомыя, не трэба нікога з імі знаёміць. Варта толькі адзначыць, што ў навукоўцаў Беларусі, якія хадзілі па вёсках гэтай гміны і размаўлялі з іх жыхарамі, склалася ўражанне знаходжання ў сваіх родных мясцовасцях. Краявід падобны, хаты знаёмага кшталту, людзі, думаючыя аднолькава як іх бацькі ці дзяды. Толькі замест расійскай мовы ў Дубічах часта прыходзілася ім пачуць польскую. (Я. Мірановіч, У Дубічах, Сейнах і Пуньску, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-07-15
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org