be
pdf

Ніва 27 (2356)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Напярэдадні шасцідзесятай гадавіны нямецка-савецкай вайны беластоцкі Інстытут нацыянальнай памяці правёў канферэнцыю, якая мела вызначыць вобраз грамадстваў Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы ў час змены ўлады — у чэрвені і ліпені 1941 г. Палова выступленняў была прысвечана Беласточчыне. Тэма была выклікана славутай справай Ядвабнага, якая і спараджала найбольш эмоцый. У справе злачынстваў на яўрэйскім насельніцтве ў ліпені 1941 г. не мелі аднае думкі самі супрацоўнікі Інстытута, якія ўжо пару месяцаў вядуць даследаванні ў гэтай справе. Доктар Эдмунд Дмітруў прадставіў такую інтэрпрэтацыю фактаў, якая ўказвала на вялікі ўдзел немцаў у злачынствах на яўрэях у Радзілаве, Вансошы, Ядвабным. Звярнуў ён увагу на падобныя метады прыніжэння і здзекаў над яўрэямі, якія нацысты раней прымянялі ў Нямеччыне і Аўстрыі. Дмітруў, перш за ўсё, ставіў націск на нямецкую інспірацыю гэтых злачынстваў. (Я. Мірановіч, Грамадства этнічнага памежжа ва ўмовах вайны, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-07-08
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org