be
pdf

Ніва 26 (2355)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У пачатку 1990-х гадоў, калі на ўсход ад Беласточчыны нараджалася беларуская дзяржаўнасць, заўважалася і ў нас нешта такое, што можна было б назваць адраджэннем беларускасці. Ствараліся новыя арганізацыі, а іх дзеячы ў сапраўднасці хацелі стварыць новы свет. Нават бэгэкатоўскія народныя фэсты, якія тады прыцягвалі нешматлікую публіку, былі нечым новым, інтрыгуючым. Для гледачоў выступаў фальклорных калектываў самая прысутнасць была дэманстрацыяй адвагі. У беластоцкім амфітэатры дзесяць гадоў таму гучала найчасцей беларуская мова. Альтэрнатыўная імпрэза „Басовішча” выклікала тады столькі эмоцый і сапраўднай заангажаванасці студэнтаў, што проста прымушала нават незацікаўленых музыкай да прысутнасці ў Гарадку. Там усе былі свае сярод сваіх. „Басовішча” мела сваю душу. Адчувалася ў гарадоцкім лесе атмасферу спантаннасці, маладосці, арыгінальнасці, свежасці. Нават песні ў аматарскім выкананні Сяржука Сокалава-Воюша ставілі амаль на зважай маладую публіку. Бел-чырвона-белы сцяг не быў толькі кавалкам палатна, але часткай ідэі, дзеля якой арганізатары ладзілі музычную сустрэчу. (Я. Мірановіч, Вяртанне моды на вышыванкі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-07-01
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org