be
pdf

Ніва 24 (2353)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У юбілейным ХХ Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі, які працягваўся з 27 мая па 3 чэрвеня г.г. у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, прынялі ўдзел 30 хораў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Балгарыі, Югаславіі, Македоніі, Румыніі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі і Літвы. Сёлета выступалі адны лаўрэаты мінулых гадоў. Хаця не заўсёды спрыяла надвор’е, многа праваслаўных вернікаў Гайнаўшчыны і турыстаў з Польшчы ды замежжа наведвалі фестывальныя канцэрты ў саборы. Праводзіліся таксама дадатковыя канцэрты па розных мясцовасцях Беласточчыны. — Царкоўны спеў прыхадскіх хораў аж душу праймае, чалавек застывае ад уражання. Калі я ў саборы слухаў спеву, успомніўся мне манастыр Опціна пустыня ў Расіі. Прафесійныя ж хоры паказваюць высокі артызм, але няма ў іх духоўнасці, — сказаў гайнаўскі радны Васіль Іванюк, які ад многіх гадоў удзельнічае ў фестывалі. (А. Мароз, Ад сэрца да сэрца, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-06-17
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org