be
pdf

Ніва 23 (2352)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Набліжаецца шасцідзесятая гадавіна нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз. З гэтай нагоды ў Беларусі запланаваны некалькі канферэнцый і навуковых сустрэч для абмеркавання падзеі, якая ў грамадстве рэспублікі ўсё яшчэ выклікае вялікія эмоцыі. Адна з такіх канферэнцый прайшла 25-26 траўня ў Мінску. Яе арганізатарамі былі Мінскі і Дортмундскі Міжнародныя адукацыйныя цэнтры і Беларускае гістарычнае таварыства. Да ўдзелу ў канферэнцыі арганізатары, апрача вучоных, запрасілі ўсіх зацікаўленых тэмай ІІ сусветнай вайны, у тым ліку і ветэранаў Савецкай Арміі. Стан падрыхтоўкі Савецкага Саюза да вайны прадставіў вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў. Колькасцю салдат, а нават узбраення савецкая армія перавышала нямецкія сілы. Праблема ў тым, — гаварыў дакладчык, — што ўсе яны былі сканцэнтраваны блізка нямецкай мяжы, што зусім выключала магчымасць ваенных дзеянняў абарончага характару. Большасць авіяцыі саветы патрацілі ў першых гадзінах вайны. Іх самалёты нават не падняліся з зямлі. У гарнізонах не было боепрыпасаў для вінтовак, ні паліва для танкаў і аўтамабіляў. Афіцэры не мелі ніякіх планаў на выпадак паражэння ў першых днях вайны. Большасць генералаў і палкоўнікаў не мела акадэмічнай адукацыі. (Я. Мірановіч, Міфы і праўда пра пачатак вайны, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-06-10
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org