- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 22 да 25 траўня ў Мінску праходзіў ІІІ Міжнародны кангрэс беларусістаў. Традыцыйна арганізатарам сустрэчы людзей, якія займаюцца вывучэннем культурных, лінгвістычных, літаратуразнаўчых ці гістарычных праблем Беларусі быў Цэнтр імя Францыска Скарыны ў Мінску. Праявай вялікай адвагі дырэктара Цэнтра прафесара Адама Мальдзіса і яго супрацоўнікаў было наладжанне ў існуючых умовах сустрэчы людзей навукі з дзевяці краін свету. Прыехала амаль трыста ўдзельнікаў, а другі тур сустрэчы плануецца правесці ў верасні гэтага года. Кангрэс, зразумела, не вырашаў асноўных праблем навуковага даследавання беларускай тэматыкі. Даў, аднак, магчымасць сустрэцца людзям, якія штодзённа працуюць над падобнымі тэмамі, часта пражываючы нават некалькі тысяч кіламетраў ад сябе. Таму афіцыйныя выступленні былі толькі часткай вялікай дыскусіі беларусістаў, якая вялася на вуліцы, у гатэлях, барах ці лавачках у парку. (Я. Мірановіч, ІІІ Міжнародны кангрэс беларусістаў, фрагмэнт)