be
pdf

Ніва 22 (2351)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У вёсцы Новаберазова маладых гаспадароў мала. Самую вялікую частку жыхароў складаюць пенсіянеры. Некаторыя дамы пустуюць. Ева Мароз-Кэчынская разам са сваім мужам Андрэем пераўтварае бацькаву хату і гаспадарчыя будынкі ў Новаберазове ў музейныя аб’екты. Нядаўна яны закончылі першы этап рамонтных работ — у час урачыстасці новаберазоўскі настаяцель а. Яўгеній Здраеўскі асвяціў дом для музейнай дзейнасці. Пачалі прыязджаць турысты, якія цікавяцца старымі прыладамі працы і вясковымі збудаваннямі. Захаваць старое. — Гэта апошняя хвіліна, каб захаваць даўняе, дзе жылі беларусы і паказаць гэта іншым. Саму ідэю стварэння музея навеялі мне турысты з Захаду, якіх я абслугоўваю як гід. Ёсць у нас будынкі ХІХ стагоддзя, але няма музейных аб’ектаў ХХ стагоддзя, а турысты хочуць таксама, каб паказваць ім як жылі праваслаўныя беларусы нядаўна. Падумалі мы стварыць жывы музей, бо надалей будзе жыць тут цёця Надзя. Маю надзею, што знойдуцца ў вёсцы людзі, якія пакажуць турыстам як раней сяляне ткалі на кроснах ці працавалі іншымі прыладамі. (А. Мароз, Паказаць як жылі беларусы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-06-03
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org