- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
75 гадоў таму паслы польскага Сейма Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётр Мятла, Павел Валошын і Юры Сабалеўскі выступілі з Беларускага пасольскага клуба і заснавалі новы клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Дало гэта пачатак руху, які прывёў насельніцтва Заходняй Беларусі да такой палітычнай актыўнасці, якой ніколі раней ні пазней не бывала. Паслы, якія стваралі Грамаду, былі вядомымі ў беларускім асяроддзі прыхільнікамі лаяльнасці і пошукаў паразумення з уладамі польскай дзяржавы. Калі на пачатку дваццатых гадоў арганізавалася беларускае антыпольскае падполле, а эміграцыйны ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага рыхтаваўся да вайны, Тарашкевіч усіх канспіратараў называў рамантыкамі, якія патрацілі кантакт з рэчаіснасцю. На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1922 г. беларускія партыі і арганізацыі, аб’яднаныя ў Беларускім цэнтральным выбарчым камітэце, атрымалі 11 месц у Сейме і 3 у Сенаце. (Я. Мірановіч, Чаму ўзнікла Грамада?, фрагмэнт)