- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Лёгкія былі сёлетнія тэмы, — заявіла Аліна Лісіцкая, выйшаўшы з пісьмовага матуральнага экзамену па беларускай мове. Згодны з ёю былі іншыя выпускнікі Гайнаўскага белліцэя, якія пісалі пра творчасць любімых пісьменнікаў: Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і Янкі Купалы. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы да пісьмовых экзаменаў на атэстат сталасці, якія праходзілі з 8 па 10 мая г.г., прыступілі 134 сёлетнія выпускнікі і 2 мінулагоднія, а ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім 124 сёлетнія выпускнікі. У Бельскім белліцэі ўсе вучні паспяхова здалі пісьмовыя экзамены, але не пашанцавала тром ліцэістам з Гайнаўскага белліцэя. Двух вучняў не здало экзамену па матэматыцы і адзін па рускай мове. (А. Мароз, Спадчына, ісціна і паэзія, фрагмэнт)