- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Калі мая мама глядзела гэты спектакль, плакала найгаласней на ўсю залу, таму што гэта яна сама перажывала, — прызналася Анеля Скаўронская, маці двух дзяцей, сяброўка Згуртавання АБ-БА, якое ставіла спектакль „Ой даўно, даўно”. Гэты спектакль і новая аднайменная кніга, прэзентацыя Беларускай хаты і сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам 10 і 11 лютага г.г. праводзіліся ў „Склепе з культурай” у Пачатковай школе н-р 4 у Беластоку па вуліцы Чанстахоўскай пад агульнай тэмай „Лёсы беларусаў Падляшша”. „Склеп з культурай” змяшчаецца ў падвале школы (уваход ззаду). Старшыня Згуртавання ў карысць дзяцей і моладзі вывучаючых беларускую мову АБ-БА Барбара Пякарская: „Год таму атрымалі мы ад дырэктара Пачатковай школы н-р 4 Збігнева Клімовіча памяшканне ў падвале школы ў сваё карыстанне і зрабілі тут вялікі рамонт. Зрабілі тэатральную залу, і амаль сапраўдную вясковую беларускую хату”.