- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папяровая рэвалюцыя. Беларускі парламент разгледзеў прадстаўленыя змены ў выбарчае заканадаўства, і, забыўшыся пра тое, што зусім нядаўна сцвярджаў, што дзеючае выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь добрае і справядлівае, гатовы на сённяшні дзень падтрымаць у ім кардынальныя змены. Па вялікім рахунку, што тычыцца выбарчага заканадаўства, можна сцвярджаць, што адбылася цэлая папяровая рэвалюцыя. Рэвалюцыя таму, што змены кранулі ледзь не кожны важны артыкул. Ну, а папяровая таму, што ўсё гэта так і застаецца толькі на паперы. Пры Сталіне Канстытуцыя таксама была адной з найлепшых, а можа і самая лепшая. У ёй можна было сталінскаму рэжыму, нічога не баючыся, закладаць самыя прагрэсіўныя нормы. І ўвогуле ўсё, што захочацца — хоць рай на зямлі. Усё адно ніхто не збіраўся тыя нормы выконваць. А што самае горшае, была створана такая сістэма, што не было каму пракантраляваць, ці робіцца дэклараванае. А кантралявалі акурат тых, хто хоча гэтай канстытуцыйнай справядлівасці.